Жыхары падляшскіх Сувалкаў перадалі ў мясцовую мэрыю праект пастановы аб забароне калектыўнага і індывідуальнага размяшчэння замежнікаў у кватэрах, школах, інтэрнатах і іншых гарадскіх рэсурсах. Пад ёй падпісаліся 2200 чалавек, перадае Польскае радыё.

Жыхары пратэстуюць супраць стварэння ў горадзе Цэнтра інтэграцыі і размяшчэння замежнікаў.
Раней некалькі сотняў жыхароў Сувалкаў пратэставалі перад гарадской мэрыяй супраць стварэння Цэнтра інтэграцыі замежнікаў, хоць такую пастанову радныя прынялі яшчэ ў лютым.
Цэнтры інтэграцыі замежнікаў – гэта ініцыятыва, якая мае на мэце падтрымку імігрантаў у адаптацыі да жыцця ў Польшчы. Па ўсёй краіне плануецца стварыць 49 такіх аб’ектаў. У Падляшскім ваяводстве тры: у Беластоку, Ломжы і Сувалках.






