У Цэнтры імя Людвіка Заменгофа ў Беластоку адбылася сустрэча з даследчыцай з Фонду Zapomniane і сябрай Рабінскай камісіі па справах могілак Агнешкай Нярадка. Лекцыя пад назвай „N.N. Żyd prosi o Zdrowaś Mario” была прысвечаная тэме азначэння і ўшанавання месцаў смерці і пахавання яўрэяў у перыяд Халакосту.

Кажа Агнешка Нярадка:
– Тым не менш мы сустрэлі там мясцовых жыхароў, якія падзяліліся сваімі гісторыямі, і нам удалося даведацца пра некалькі месцаў. Нам удалося распазнаць два з іх і паставіць драўляную мацэву.
Падчас сустрэчы Агнешка Нярадка распавяла пра канкрэтныя выпадкі пазначэння яўрэйскіх пахаванняў, пра сімволіку і сведчанні мясцовых жыхароў, сабраныя падчас палявых даследаванняў. Сустрэча прайшла ў межах цыклу „Eksperci/Ekspertki u Zamenhofa” і сабрала гісторыкаў, студэнтаў, даследчыкаў памяці і ўсіх, каму неабыякавая тэма Халакосту і мясцовай гісторыі.







Беларускае Радыё Рацыя






