BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

14 верасня – Дзень адчыненых дзвярэй у літмузеях Менска

У суботу, 14 верасня, з нагоды святкавання Дня горада Менска ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры і яго філіялах, размешчаных у горадзе Менску, абвешчаны Дзень адчыненых дзвярэй з вольным уваходам на экспазіцыі, заснаваныя на музейных фондах.

Адрасы:
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (г.Менск, вул. М.Багдановіча, 13).

Літаратурны музей Максіма Багдановіча (г.Менск, вул. М.Багдановіча, 7а).

Літаратурны музей Петруся Броўкі (г.Менск, вул. К.Маркса, 30).

Філіял “Беларуская хатка” (г.Менск, вул. Рабкораўская, 19).