З 16 па 22 лютага больш за 160 замежнікаў пакінулі тэрыторыю Польшчы па патрабаванні ўладаў. Сярод іх 26 грамадзян Украіны, 9 — Грузіі і 2 — Узбекістана выехалі вымушана, а 17 беларусаў, 26 калумбійцаў і 20 грузіноў зрабілі гэта добраахвотна.

Сярод тых, хто пакінуў краіну, ёсць асуджаныя за крадзяжы, пабоі і кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап’янення або з забаронай.
Беларускае Радыё Рацыя






