BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

567 аб’ектаў размяшчэння прынялі ўдзел у праграме «Падляшскі турыстычны бон»

З 20 красавіка ў Падляшскім ваяводстве афіцыйна стартуе праграма “Падляшскі турыстычны бон”, мэта якой – падтрымка турыстычнай галіны рэгіёну, якая пацярпела з-за нестабільнай сітуацыі на мяжы з Беларуссю. 567 аб’ектаў размяшчэння былі адабраны для ўдзелу ў праграме.

Кажа Маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Пракорым:

-Гэта добрая ідэя – стварыць у Падляшскім ваяводстве першы рэгіянальны турыстычны бон ў Польшчы. Гэтым бонам паказваем, што Падляшскае ваяводства – прыгожы рэгіён. І перадусім ён з’яўляецца бяспечным рэгіёнам.   

Праграма “Падляшскі турыстычны бон” прадугледжвае субсідаванне пражывання турыстаў з іншых рэгіёнаў Польшчы, якія прыедуць у Падляшша хаця б на дзве ночы. Боны на суму 200, 300 ці 400 злотых у залежнасці ад катэгорыі размяшчэння (кемпінг, гасцявы дом, гатэль і інш.) можна будзе выкарыстоўваць з Вялікадня.

Аформіць бон можна самастойна на сайце https://podlaskibonturystyczny.pl, указаўшы персанальныя дадзеныя і атрымаўшы ўнікальны код на тэлефон.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя