BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць ва ўсіх раёнах Беларусі

Міністэрства лясной гаспадаркі падоўжыла абмежаванні на наведванне лясоў ва ўсіх абласцях.

Згодна з “Картай забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў у раёнах рэспублікі Беларусь” усе раёны краіны адзначаны аранжавым колерам, што прадугледжвае рэжым “наведванне абмежавана”.

У сувязі з існуючымі анамальна гарачымі ўмовамі надвор’я работнікі лесагаспадарчых устаноў перайшлі на ўзмоцнены рэжым працы

“Аранжавы” ўзровень Мінлясгас захоўвае ў сувязі са спякотным і ветраным надвор’ем, якое прагназуецца на нядзелю, 30 чэрвеня.