BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 24 раёнах Беларусі

Абмежаванне на наведванне лясоў дзейнічае ў 24 раёнах Беларусі. Пра гэта сведчыць інтэрактыўная мапа на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.

Фота: © Pixabay / Grizzlybear-se

Абмежаванні на наведванне лясных масіваў уведзены ў Капыльскім, Салігорскім і Слуцкім раёнах Менскай вобласці.

У Берасцейскай вобласці абмежаванні закранулі Столінскі, Лунінецкі, Пінскі, Ганцавіцкі, Іванаўскі, Драгічынскі, Бярозаўскі, Пружанскі, Ляхавіцкі, Баранавіцкі, Івацэвіцкі раёны.

У Гарадзенскай вобласці пад абмежаванні трапілі Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Воранаўскі, Зэльвенскі, Лідскі, Мастоўскі, Свіслацкі, Слонімскі і Шчучынскі раёны.

Абмежаванне азначае, што ў лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і паліць там вогнішчы. Даступныя пешыя прагулкі і збор ягад і грыбоў. За парушэнне пажарнай бяспекі для фізічных асоб прадугледжаны штраф 1.050 рублёў.

Паводле аператыўных дадзеных Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, за мінулыя суткі ліквідавана тры лясныя пажары: два на Гомельшчыне, адзін на Меншчыне.