Мінлясгас Беларусі прадаўжае ўводзіць абмежаванні на наведванне лясоў, вынікае з даных інтэрактыўнай мапы ведамства.

Больш за ўсё абмежаванняў у Берасцейскай вобласці – 13 раёнаў. Наведваць лясы там можна толькі ў Ганцавіцкім, Лунінецкім і Столінскім раёнах.
У Гомельскай вобласці 12 раёнаў патрапілі пад абмежаванні: Брагінскі, Ельскі, Жыткавіцкі, Калінкавіцкі, Лельчыцкі, Мазырскі, Нараўлянскі, Кастрычніцкі, Петрыкаўскі, Рэчыцкі, Светлагорскі і Хойніцкі.
У Гарадзенскай вобласці абмежаванні ўведзены ў 10 раёнах: Бераставіцкім, Ваўкавыскім, Воранаўскім, Гарадзенскім, Зэльвенскім, Лідскім, Мастоўскім, Свіслацкім, Слонімскім і Шчучынскім.
У Менскай вобласці абмежавана наведванне лясоў у шасці раёнах: Валожынскім, Лагойскім, Любанскім, Пухавіцкім, Салігорскім і Чэрвеньскім.
У Магілёўскай вобласці такіх раёнаў пяць: Бабруйскі, Глускі, Кіраўскі, Асіповіцкі і Шклоўскі.
Беларускае Радыё Рацыя