Па даных на сёння, 22 сакавіка, абмежаванні на наведванне лясоў уведзеныя ва ўсіх абласцях Беларусі, акрамя Віцебскай. Гэта вынікае з інтэрактыўнай мапы Мінлясгаса.

У жоўты колер, што азначае абмежаванні, афарбаваныя ўсе раёны Берасцейшчыны. У Гарадзенскай вобласці зялёным застаўся толькі Гарадзенскі раён.
Абмежаванні азначаюць, што ў такіх раёнах у лес нельга ўязджаць на аўтамабілі, а распальваць вогнішчы можна толькі на спецыяльна ўладкаваных пляцоўках.
Ніводны з раёнаў краіны не афарбаваны ў чырвоны колер – значыць, забаронаў на наведванне лясоў няма. У пачатку сакавіка былі ўведзеныя забароны на наведванне лесу ва ўсёй Берасцейскай вобласці.






