BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Абмежаванні на наведванні лясоў дзейнічаюць ва ўсіх абласцях Беларусі

Як сведчыць інтэрактыўная мапа Мінлясгаса рэспублікі, абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў больш як 70 раёнах Беларусі.

Фота: sb.by

Пры гэтым абмежаванні ўведзены на ўсёй тэрыторыі Берасцейскай і Гомельскай (за выключэннем Жыткавіцкага раёна) абласцей. Менш за ўсё абмежавальныя меры закранулі Гарадзенскую вобласць – 7 раёнаў. Гэта Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Зэльвенскі, Карэліцкі, Наваградскі, Свіслацкі і Слонімскі. І Менскую вобласць – 8 раёнаў. Гэта Клецкі, Капыльскі, Любанскі, Нясвіжскі, Пухавіцкі, Слуцкі, Салігорскі і Старадарожскі.

Поўная забарона на наведванне лясоў не дзейнічае ні ў адным раёне краіны.

Варта адзначыць, што інтэрактыўная карта абнаўляецца згодна ў анлайн-рэжыме. Таму перад наведваннем лясных масіваў абавязкова трэба азнаёміцца ​​з актуальнай інфармацыяй.

Беларускае Радыё Рацыя