Часовая прыпыненая праца Віленскага аэрапорта ўвечары ў пятніцу паўплывала на больш як 3 тысячы пасажыраў і закранула 22 авіярэйсы, паведамляе LRT са спасылкай на Elta.

У выніку ўведзеных абмежаванняў паветранай прасторы 3 рэйсы былі адменены, 9 — накіраваны ў аэрапорты Коўна і Рыгі, а расклад вылету і прылёту яшчэ 10 рэйсаў быў скарэктаваны.
Праца аэрапорта, спыненая позна ўвечары ў пятніцу, была адноўленая ў суботу раніцай. Абмежаванні паветранай прасторы знялі каля 07:03. Раней паведамлялася, што меры будуць дзейнічаць да 02:15 ночы суботы, але гэты тэрмін некалькі разоў падаўжалі.
Паводле папярэдняй інфармацыі, прыпыненне працы аэрапорта было выклікана выяўленнем навігацыйных засцярог, характэрных для метэаралагічных шароў, якія рухаліся ў напрамку аэрапорта.
Кіраўнік Нацыянальнага цэнтра кіравання крызісамі Вілмантас Віткаўскас паведаміў, што за апошнія суткі была зафіксаваная вельмі высокая актыўнасць кантрабандных шароў з Беларусі — больш за 60 выпадкаў.




