Сайт Pashpart.org абноўлены і працуе хутчэй і стабільней, бо яго рухавік цалкам перапрацаваны. Кардынальныя пераўтварэнні адбыліся і ў дызайне. Пра гэта распавядаецца ў тэлеграм-канале Святланы Ціханоўскай.

Pashpart.org — гэта анлайн-рэсурс, створаны для беларусаў, якія апынуліся за мяжой і не могуць аднавіць або атрымаць новы пашпарт праз афіцыйныя каналы. Сайт, створаны дэмакратычнымі сіламі, прапануе практычную і актуальную інфармацыю пра альтэрнатыўныя дакументы, магчымасці легалізацыі, атрыманне прытулку, шлюб, бяспечныя краіны для падарожжаў, а таксама пра многія іншыя рэчы, якія могуць дапамагчы беларусам за мяжой.
Сярод абноўленых раздзелаў: Краіны, дзе можна атрымаць пашпарт замежніка або альтэрнатыўныя дакументы;
Інфармацыя пра шлюб не толькі афлайн, але і анлайн;
Усе краіны і тэрыторыі свету з пазнакамі «рэкамендуецца» і «не рэкамендуецца» для падарожжаў;
Раздзел пра атрыманне прытулку.
Беларускае Радыё Рацыя






