Пастановай Мінтранса ад 19 жніўня 2025 года зацверджана павышэнне платы за праезд па платных дарогах. У сярэднім тарыфы вырастуць на 3%.

Для кагосьці гэтая сума можа падацца невялікай, але пры рэгулярных паездках дадатковыя еўра за сотні кіламетраў ператвараюцца ў прыкметны ўдар па кашальку, тлумачыць belmarket.by.
Выданне дадае, што асабліва змены адчуюць дальнабойшчыкі і кампаніі, якія працуюць з вялікагрузамі. Бо гаворка ідзе не аб разавай паездцы, а аб сістэмнай нагрузцы на транспартныя выдаткі. Апошні раз тарыфы пераглядалі восенню 2024-га, і вось зараз новая карэкціроўка цэн.
Для беларускіх перавозчыкаў — рост сабекошту перавозак. Для замежных — яшчэ адзін фактар, які робіць транзіт праз Беларусь менш прывабным, піша belmarket.by.
«Але самае адчувальнае наступства — гэта рост коштаў для канчатковага спажыўца, бо транспартныя выдаткі заўсёды перакладаюцца на кошт тавараў», — дадае выданне.






