BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Адкрыліся чартарныя рэйсы з аэрапорта Магілёў у Анталью

Пасля чатырохгадовага перапынку зноў стартавала чартарная праграма выканання рэйсаў у Анталью. Самалёт у васільковай ліўрэі вылецеў з Магілёўскага аэрапорта ў Турцыю 18 траўня.

«Першыя пасажыры ўжо адправіліся ў падарожжа. Запаўняльнасць першага рэйса склала 100%», — адзначылі ў прэс-службе Нацыянальнага аэрапорта.

Палёты будуць ажыццяўляцца адзін раз у 10 дзён. Плануецца, што гэта праграма працягнецца да 22 кастрычніка.

Раней з аэрапорта Магілёў было адкрыта рэгулярнае авіязлучэнне з Масквой (аэрапорт Шарамеццева).