BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Адна з найстарэйшых вуліц Беластока запрашае на свята

Падзеі Падляшша. Асацыяцыя сяброў Варшаўскай вуліцы запрашае жыхароў Беластока на другі Фестываль Варшаўскай вуліцы.

Гэта мерапрыемства было створана ў гонар адной са старэйшых вуліц горада. Вуліца Варшаўская перажыла і Першую, і Другую сусветныя вайны, таму і сёння, шпацыруючы па яе закутках, можна адчуць атмасферу даваеннага Беластока.

Сёння гэтая вуліца з’яўляецца не толькі месцам гістарычнай забудовы, але і месцам знаходжання шматлікіх устаноў. Варшаўскі вулічны фестываль хоча нагадаць пра  ўнікальнасць гэтага месца.

Падчас вулічнага фестывалю на працягу ўсёй суботы (7 верасня)  запланаваны шэраг забаўляльных мерапрыемстваў і акцый ад самай раніцы.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: wikimedia.org