
Набліжаюцца выходныя, а таму самы час выбрацца з горада.
Адно з найлепшых месцаў, дзе можна занурыцца ў самы лес, пакінуўшы гарадскую мітусню за спінай – запаведнік Крэмянка, які знаходзіцца ў 17 км на поўнач ад Беластока ў Кнышынскім лясніцтве.
Зона запаведніка ахоплівае шырокую забалочаную даліну са шматлікімі крыніцамі, якія сілкуюць раку Крэмянку.
Праз яго праходзіць турыстычная сцежка, якая дазваляе палюбавацца прыгажосцю гэтай мясцовасці і дабрацца да цяжкадаступных месцаў. Яшчэ ў часы пандэміі месца займела вялікую папулярнасць, а пасля перажыло амаль гадавы рамонт асноўнай драўлянай сцяжынкі. Зараз новая сцежка адкрыта наноў і чакае на наведвальнікаў.
Шпацыр па запаведніку Крэмянка ахоплівае шлях, даўжынёй больш за 2 кіламетры, праз чароўныя крыніцы, масточкі, дзве аглядныя пляцоўкі і рэшткі дагістарычных крэмневых шахтаў, які датуюцца ажно 3000 г. таму.
А таму захапіце тэрмас і не забудзьце зрабіць чароўныя фотаздымкі адыходзячай залатой восені!
На месцы маецца невялікі паркінг. Пешаходная сцежка прыстасавана пад патрэбы асобаў з абмежаванымі мажлівасцямі.







Беларускае Радыё Рацыя






