Чакаецца, што ён будзе абслугоўваць 110 мільёнаў пасажыраў штогод.
Не, гэта не пра Цэнтральны Камунікацыйны Порт, які нядаўна перайменаваны на Порт Польшча, які мае быць самым вялікім лётнішчам і хабам у Цэнтральна -ўсходняй Еўропе. Размешчаны паміж Варшавай і Лодзяй у мясцовасці Баранаў.

Не, гэта не пра Порт Польшча, паводле першасных планаў, яго пабудова мела завершыцца ў наступным годзе. А ў 2028 меў ужо абслугоўваць мільёны пасажыраў і тысячы тон грузу.
Гэта пра пабудову найбуйнейшага аэрапорта ў Афрыцы.
Пачалося яго будаўніцтва, а прапускная здольнасць параўнальная з аэрапортам Дубая.
Новы аэрапорт будзе пабудаваны ў Бішофту (Дэбрэ-Зейт), прыкладна за 45 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад Адыс-Абебы. Гэта новы аэрапорт, бо непадалёк сталіцы Абісініі (6 кіламетраў ад яе) працуе цалкам мадэрнае і вялікае лётнішча Боле (так называецца яно). Дарэчы, яго прапусковасць дасягае 12 мільёнаў пасажыраў і з’яўляецца 3-цім па гэтым паказчыку лётнішчым Афрыкі (па Каіры і Яганезбургу).
Новае будзе найбольшым.
Планы па будаўніцтве новага аэрапорта ў Эфіопіі, абвешчаныя некалькі гадоў таму, набываюць форму.
Аэрапорт будзе пабудаваны ў Бішофту (Дэбрэ-Зейт), прыкладна за 45 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад Адыс-Абебы. Яго будаўніцтва з’яўляецца ключавым элементам 15-гадовага стратэгічнага плана, накіраванага на тое, каб зрабіць Ethiopian Airlines адной з найбуйнейшых авіякампаній свету.
У цяперашні час гэта трэці па велічыні аэрапорт у Афрыцы пасля Ёханэсбурга і Каіра. Аднак Боле не прапануе Ethiopian Airlines магчымасцяў для росту і набліжаецца да мяжы сваёй прапускной здольнасці. Акрамя таго, яго вышыня адносна вялікая, што стварае праблемы для самалётаў. Знаходзіцца на вышыні 2300 метраў на Фшсынскім узвышшы.
Сусветны стандарт новага лётнішча.
Новы аэрапорт не толькі забяспечыць Ethiopian Airlines інфраструктурай, неабходнай для працягу пашырэння і канкурэнцыі з іншымі авіякампаніямі, але і будзе размешчаны на больш нізкай вышыні, што павысіць эфектыўнасць узлёту. Высокахуткасная чыгуначная лінія злучыць яго са сталіцай.
Паводле слоў генеральнага дырэктара Ethiopian Airlines, першы этап праекта будзе каштаваць 6 мільярдаў даляраў.
Цяпер авіякампанія вывучае розныя варыянты фінансавання, у тым ліку крэдыты. Праект такога маштабу і складанасці, верагодна, запатрабуе значных міжнародных інвестыцый.
Галоўны аперацыйны дырэктар падкрэсліў, што аэрапорт будзе адпавядаць «самым высокім сусветным стандартам».
«Выключная прапускная здольнасць і абсталяванне сусветнага класа новага аэрапорта ўзвысяць афрыканскую авіяцыю», — паясніў дырэктар. Гэта дазволіць Эфіопіі стаць «глабальным авіяцыйным цэнтрам».
«Эфіопскія авіялініі» — найбуйнейшая авіякампанія Афрыкі, якая выконвае рэйсы ў больш чым 150 пунктаў прызначэння на пяці кантынентах. Міжнародны аэрапорт Адыс-Абеба-Боле (цяперашні) служыць варотамі ў Афрыку і асноўным вузлом для рэйсаў на гэты кантынент. У 2023–2024 фінансавым годзе, ён абслужыў нават каля 18 мільёнаў пасажыраў. Выглядае, што эфіёпскі гігант апярэдзіць па хуткасці пабудовы і прапусковасці польскі Баранаў «Порт Польшча». А кошты гэтага апошняга некаторыя эканамісты называюць на 130 мільярдаў злотых (прыблізна 35 мільярдаў даляраў ЗША), дарэчы пасля абнаўлення даты адкрыцця Порта Польшча- рэальна на 2032 год.
Бо афрыканскі, прынамсі ў планах, таннейшы і большы.
Ну што ж, як кажуць пажылыя абісінскія горцы з гораў Семіен (найвышэйны вулканічны ланцуг гораў на Абісінскім узвышшы) – «Robimy, nie gadamy”.
Юрка Ляшчынскі, Беларускае Радыё Рацыя






