На беразе Чорнага мора недалёка ад грузінкага Батумі ў ліпені 2025 стартуе міжнародны летнік для беларускіх дзетак «Злёткі- 2025» .

Пра тое, якіх дзетак чакаюць у гэтым летніку, кажа яго арганізатарка Аксана Акуневіч:
-Міжнародны беларускамоўны летнік «Злёткі 2025» – аздараўленча-культурны, летніку ўжо тры гады. Сёлета прыедуць беларусы з Беларусі, Ізраіля, Кіпра, Польшчы, Літвы, думаюць Францыя і Італія.
Па словах Аксаны, таксама з дзеткамі могуць адпачыць і дарослыя, для якіх будзе адмысловая праграма:
-Асобна ў летніку ў атрадах дзеці з 5 да 18 год. Але таксама будзе асобны так званы атрад – суполка для дарослых, прыедуць дзве бабулі суправаджаць сваіх унукаў.
Дарослых і дзетак, апроч адпачынку, чакае таксама і адукацыйная частка і экскурсія па грузінскім Батумі.
Цалкам гутарка:



Беларускае Радыё Рацыя






