BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Албанія прыпыніла “бязвіз” для Беларусі

Албанія прыпыніла “бязвіз” для Беларусі. Савет міністраў Албаніі адобрыў прыпыненне пагаднення з урадам Беларусі аб узаемнай адмене візавых патрабаванняў. Рашэнне прынялі па прапанове міністра па справах Еўропы і замежных спраў. 

Бязвіз з Албаніяй у Беларусі дзейнічаў са снежня 2019 года. Па звычайных пашпартах беларусы маглі знаходзіцца там да 30 дзён з даты ўезду. Летась у траўні албанскі ўрад адмяніў бязвізавы ўезд па беларускіх дыпламатычных і службовых пашпартах.

Беларускае Радыё Рацыя

Фото: booking.com