З 17 лістапада перавозчык «Зет» запускае рэгулярныя рэйсы па маршруце Гародня — Беласток праз пункт пропуску Бераставіца (Баброўнікі).

Паведамляецца, што кошт квітка складзе 100 рублёў, з Варшавы да Гародні праезд будзе каштаваць 130 рублёў. Шлях у дарозе з Беластока да Гародні павінен скласці восем гадзін (дзве гадзіны на мяжы павінен з’есці перавод стрэлак).
Як анансавалася, два пункты пропуску — Бераставіца і Кузніца — будуць адкрытыя з 17 лістапада. Польскі бок будзе прапускаць легкавыя аўтамабілі і праз КПП у Кузніцы, а праз КПП у Баброўніках — легкавыя аўтамабілі, аўтобусы, а таксама грузавікі з краін ЕЗ і Швейцарыі.
Прытым мяжа Беларусі зь Літвой закрыта да 30 лістапада.






