У Літве стварылі новы англамоўны аўдыягід «Татарскі маршрут па міжваеннай Вільні», прысвечаны гісторыі адной з найстарэйшых мусульманскіх грамадаў рэгіёну.

У міжваенны перыяд у славутым горадзе дзеіў муфтыят, працавалі культурныя арганізацыі, выдаваліся часопісы і праводзіліся даследаванні. Нягледзячы на невялікую колькасць прадстаўнікоў грамады, татары пакінулі прыкметны след у культурным і грамадскім жыцці горада.
Новы маршрут знаёміць з ключавымі месцамі, звязанымі з татарскай абшчынай, і дазваляе адкрыць малавядомыя старонкі шматкультурнай спадчыны Вільні. Каманда даследнікаў і дызайнераў сабрала матэрыялы з архіваў, мапаў і фатаграфій, каб зрабіць гісторыю татарскай грамады больш даступнай для шырокай аўдыторыі.






