З 1 лістапада ў беларускіх маршрутках з’явіцца магчымасць безнаяўнай аплаты — для гэтага ўсталююць плацежныя тэрміналы.

Гэтае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў і Нацбанка, прынятай у верасні 2024 года. Тэрміналы абавязковыя для ўсіх перавозчыкаў, якія працуюць на гарадскіх маршрутах. Пры гэтым магчымасць аплаты наяўнымі застанецца.
Міністэрства па падатках і зборах адзначыла, што пасажыры змогуць выбіраць зручны для сябе спосаб аплаты — карткай, праз QR-код або наяўнымі.
Беларускае Радыё Рацыя