BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за спякоты аб’яўлены ў Беларусі на 19 чэрвеня

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за спякоты аб’яўлены ў Беларусі 19 чэрвеня, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

«Сёння, 19 чэрвеня (серада), у перыяд з 10 гадзін да 16 гадзін на большай частцы тэрыторыі чакаюцца навальніцы. Пры навальніцах месцамі моцныя залевы, град і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с. У Менску чакаецца навальніца, месцамі па горадзе шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с. Неспрыяльныя з’явы захаваюцца да канца дня», – гаворыцца ў папярэджанні.

Таксама сёння будзе горача. Максімальная тэмпература паветра будзе вагацца ад +25°С па поўначы – да +32°С па поўдні.