BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Арменія: Раство – свята ў сямейным коле

У Арменіі Раство Армянская Апостальская царква адзначыць 6-га студзеня.

Што значыць для армян гэтае свята распавядае беларускі блогер Зміцер Грынкевіч, які жыве ў гэтай каўказскай краіне:

– Раство для Арменіі не галоўнае свята. Яны ўжо нават разбіраюць усе ўпрыгожванні і дэкарацыі. Асноўнае свята для Арменіі – усё ж Новы год. Яны перад Новым годам наводзілі шык, і на Новы год багата чаго рабілі. Нават канцэрт быў навагодні на цэнтральнай плошчы.

Па словах Зміцера, ён сустракае Раство з фінансавымі праблемамі:

– Гэта часткова звязана і з тым, што на святы ў Арменіі абсалютна ніхто не працуе. Мне не пералічылі заробленыя грошы, хоць абяцалі зрабіць гэта яшчэ 30-га. Акрамя таго адбыўся вялікі збой у беларускіх банках, і грошы, якія мне, як падарунак, пералічылі мае родныя з Беларусі, таксама завіслі. І вось для мяне святы адбываюцца з 10 цэнтамі ў кішэні.

Па словах Зміцера, з такімі ж фінансавымі пытаннямі сутыкнуліся таксама і беларускія пенсіянеры, якія не могуць атрымаць сваю пенсію, і атрымаюць яе магчыма толькі пасля 12 студзеня.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Зміцера Грынкевіча.