
Горад з правамі павету Слупск на поўначы сучаснай Польшчы забудаваны на аднайменнай раўніне Славінскага ўзбярэжжа. Места паўстала на берагах рэчкі Слупя, адсюль і назва. За нямецкім часам ён называўся Штольп. Горад ня мае нейкіх надзвычайных атракцый, але мае свае адметнасці і рэгіянальныя цікавінкі.
Насельніцтва горада складае каля 90 тысяч жыхароў, гэта трэці па велічыні горад Паморскага ваяводства. У горадзе вельмі шмат студэнтаў, у тым ліку з Беларусі і Украіны.
Што цікава горад быў да нядаўняга часу пабрацімам нашай Гародні.
Галоўным архітэктурным помнікам Слупску ёсць неагатычная ратуша, яна была збудавана ў 1901 годзе і дагэтуль ёсць асноўнай сядзібай мясцовай улады.




Каля ратушы ўсталяванае незвычайнае электроннае табло, на якім адлюстравана якасць паветра ў розных мікрараёнах Слупска. Нешта падобнае раней мне не даводзілася бачыць ні ў якім горадзе.
У самым цэнтры горада ўсталяваны помнік пісьменніку Генрыку Сянкевічу.

Помнік Сянкевічу
У цэнтры горада знаходзіцца парк Плянты.

У 2016 годзе на некалькіх будынках у цэнтры з’явіліся муралы, на якіх адлюстраваныя сцэны з гісторыі горада.




У 2010 годзе горад святкаваў свой юбілей, што адлюстравана нават на люках водаводаў.

У цэнтры можна пабачыць такія цікавыя інсталяцыі.

Адна з культавых мясцовых кавярняў “Пад каштанам”. Побач расце сапраўды вельмі стары каштан.

У горадзе нямала адметных муралаў.



У адным з падземных пераходаў жыхарам і гасцям нагадваюць пра Ота Фройндліха, нараджэнца гораду, знакамітага нямецкага мастака і скульптара габрэйскага паходжання. Ён быў забіты ў 1943 годзе ў канцлагеры Майданэк.
Архітэктура горада тыповая для местаў Паморскага ваяводства. Увосень Слупск мае своеасаблівую прыгажосць часу пераходу з адной пары года ў іншую.





Ладзік Майніч, Беларускае Радыё Рацыя, фота аўтара





