BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аўтобусам на мяжы забароняць браць пасажыраў на “падсадку”?

У Беларусі прапануюць забараніць браць пасажыраў на мяжы за дадатковую плату і пачаць правяраць колькасць пасажыраў у аўтобусах.

Аўтобусы на граніцы. фото / @granica_bypl

фото / @granica_bypl

Такую прапанову агучылі прадстаўнікі Міжрэгіянальнай асацыяцыі перавозчыкаў (МАП) на сустрэчы з Транспартнай інспекцыяй у Гародні.

Паводле МАП, да мяжы прыганяюць пустыя аўтобусы, якія ходзяць толькі ад Берасця да Тэрэспаля. Яны збіраюць пасажыраў пад самым памежным шлагбаўмам і не адпраўляюцца, пакуль не набяруць поўны салон, атрымаўшы максімум “шэрай” выручкі. На думку прадстаўнікоў МАП, гэта пагаршае сітуацыю з чэргамі на мяжы.

Таксама ў асацыяцыі звяртаюць увагу, што аўтобус на мяжы з Польшчай можа прастаяць больш за 10 гадзінаў. Таму прапануецца знайсці спосабы замены экіпажу, калі аўтобус доўга стаіць на мяжы.