BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Авіяактыўнасць паветраных сіл Расеі ў Беларусі вырасла за снежань

У снежні 2024 года авіяцыйная актыўнасць Паветрана-касмічных сіл Расеі ў параўнанні з лістападам павялічылася больш чым у два разы з-за візіту Пуціна ў Менск на пачатку мінулага месяца. Пра гэта паведамляе маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн».

Напрацягу месяца расейскія вайсковыя самалёты чатыры разы прыбывалі на аэрадром «Мачулішчы» і пяць разоў у Нацыянальны аэрапорт «Менск».

Таксама ў Беларусі працягваюць знаходзіцца два расейскія знішчальнікі Су-30, якія базуюцца на аэрадроме «Баранавічы».

Беларускае Радыё Рацыя