Так, ізраільская авіякампанія El Al адмяніла ўсе рэйсы з Тэль-Авіва ў Маскву. Казахстанская Qazaq Air прыпыняе рэйсы ў Екацярынбург. Azerbaijan Airlines прыпыняе рэйсы ў сем гарадоў Расеі з меркаванняў бяспекі.

Фота: David Silverman / Getty Images
Напрыклад сёння стала вядома, што ранішні рэйс авіякампаніі Azerbaijan Airlines з Баку ў Мінэральныя Воды вярнуўся ў аэрапорт вылету. Перад гэтым кампанія паведаміла аб спыненні палётаў па маршрутах Баку – Грозны – Баку і Баку – Махачкала – Баку да завяршэння расследавання авіякатастрофы ў Казахстане.
Нагадаем, што 25 снежня самалёт азербайджанскай авіякампаніі, на борце якога знаходзіліся 62 пасажыры і пяць членаў экіпажа, пацярпеў крушэнне на захадзе Казахстану. Паводле апошніх звестак, выжылі 32 чалавекі, 11 пацярпелых у цяжкім стане.
Афіцыйнай версіі прычын катастрофы пакуль няма, ідзе расследаванне. Сярод версій, якія называлі розныя ведамствы і крыніцы СМІ, сутыкненне з чарадой птушак, выбух кіслароднага балона на борце, тэхнічная няспраўнасць, а таксама ракета ад расейскіх СПА, якія нібыта спрабавалі збіць украінскія беспілотнікі.





