Авіякатастрофа пад Актаў. Кіраўнікі Расеі і Азэрбайджана па тэлефоне абмеркавалі крушэнне пасажырскага самалёта «Азербайджанскіх авіяліній» паблізу Актаў у Казахстане. Размова адбылася па ініцыятыве расейскага боку.

Уладзімір Пуцін прынёс Ільхаму Аліеву прабачэнні за інцыдэнт з азербайджанскім самалётам, які адбыўся ў паветранай прасторы Расеі. Пуцін выказаў спачуванні сем’ям загінулых, інфармуе Крэмль.
Як паведамлялася, раніцай 25 снежня самалёт, які ляцеў з Баку ў Грозны, упаў на захадзе Казахстана. Калі самалёт пралятаў над Чачнёй па ім ударыла СПА, якая працавала ў выніку налёту беспілотнікаў. У авіякатастрофе загінулі 38 чалавек, 29 выжылі.
Пасля крушэння самалёта ўжо прынамсі пяць авіякампаній адмянілі больш за сотню рэйсаў у расейскія гарады і з іх. Але беларуская авіякампанія Belavia працягвае ажыццяўляць такія рэйсы. На сайце Belavia па-ранейшаму прапануюць для продажу квіткі ў шэраг гарадоў Расеі — Маскву, Санкт-Пецярбург, Екацерынбург ды іншыя.
Беларускае Радыё Рацыя






