BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Авіякампанія «Белавія» часова змяніла маршрут рэйса Менск — Дубай

Авіякампанія «Белавія» часова змяніла маршрут рэйса Менск — Дубай з-за закрыцця паветранай прасторы Ірана і эскалацыі на Блізкім Усходзе.

Так, заўтра, 15 чэрвеня, рэйс Менск — Дубай будзе выкананы ў абыход тэрыторый, закрытых і патэнцыйна небяспечных для грамадзянскай авіяцыі. Паколькі адлегласць павялічыцца, самалёт сядзе ў Ташкенце для дазапраўкі і прыбудзе ў Дубай з затрымкай — у 14.55 па мясцовым часе. Дарога ў выніку зойме на тры гадзіны больш, чым звычайна.

Зваротны рэйс з Дубая будзе выкананы па аналагічнай схеме.

Аб’яднаныя Арабскія Эміраты — адзіны напрамак, які быў скарэктаваны «Белавія» ў сувязі з эскалацыяй канфлікту на Блізкім Усходзе. Астатнія рэйсы выконваюцца ў ранейшым рэжыме.