BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Балгарыя і Румынія далучацца да Шэнгену з 1 студзеня

Балгарыя і Румынія далучацца да Шэнгену з 1 студзеня 2025 года. Адпаведнае рашэнне 12 снежня прынялі міністры ўнутраных спраў Еўразвязу. З пачаткам новага года памежны кантроль на ўнутраных межах ЕЗ з Румыніяй і Балгарыяй знікне, паведамляе Еўракамісія.

Балгарыя і Румынія сталі сябрамі ЕЗ у 2007 годзе і з таго часу чакалі ўваходу ў Шэнгенскую зону. У яе гэтыя краіны Савет ЕЗ прыняў толькі напрыканцы мінулага года. 31 сакавіка для Балгарыі і Румыніі адмянілі пашпартны кантроль пры перасячэнні мяжы па паветры і моры (“частковы Шэнген”). Праз некалькі тыдняў яго адменяць і на сухапутных межах.   Пашырэнне Шэнгенскай зоны блакавала Аўстрыя (у Вене спасылаліся на пагрозу павелічэння нелегальнай міграцыі), але днямі яна зняла вета.

Беларускае Радыё Рацыя