BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Балгарыя і Румынія ўвайшлі ў Шэнгенскую зону

Балгарыя і Румынія сталі паўнапраўнымі сябрамі Шэнгенскай зоны.

Такім чынам падарожнікам і кіроўцам грузавікоў, якія ўязджаюць у гэтыя дзве краіны праз Венгрыю альбо Грэцыю, больш не трэба будзе прад’яўляць дакументы.

Міністры ўнутраных спраў краін Еўразвяза прынялі адпаведнае рашэнне амаль тры тыдні таму, пасля таго як Аўстрыя зняла вета на пашырэнне Шэнгенскай зоны.

У сакавіку абедзве краіны адмовіліся ад кантроляў у аэрапортах і марскіх партах пры ўездзе з 27 іншых дзяржаў-сябраў пагаднення.

Румынія і Балгарыя далучыліся да Еўразвяза ў 2007 годзе. Да 2010 года яны выканалі ўсе тэхнічныя крытэры для далучэння да Шэнгена, але сутыкнуліся з супрацівам Аўстрыі з-за боязі нелегальнай міграцыі.

Беларускае Радыё Рацыя