BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

БЧ часова змяніла маршрут некаторых цягнікоў у Гародню і назад

У работу некаторых цягнікоў 14-15 кастрычніка ўносяцца змены. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

Гэта звязана з планавым рамонтам чыгуначнага моста на станцыі Дамашэвічы ўчастка Баранавічы-Ліда. Цягнік № 609 Гомель — Гародня (адпраўленнем з Гомеля 14 і 15 кастрычніка з бесперасадачнымі вагонамі Берасце — Гародня) і цягнік № 610 Гародня — Гомель (з бесперасадачнымі вагонамі Гародня-Берасце адпраўленнем з Гародни 15 кастрычніка) будуць рухацца змененым маршрутам праз станцыю Ваўкавыск замест Ліды.

«Таксама ў гэтыя даты асобныя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа на ўчастку Баранавічы — Ліда будуць курсіраваць змененым раскладам і маршрутам», — праінфармавалі ў прэс-цэнтры БЧ.