“Рашэнне літоўскіх уладаў аб закрыцці з 1 сакавіка 2024 года яшчэ двух пунктаў пропуску “Катлоўка – Лаварышкі” і “Прывалка – Райгардас” і абмежаванні пасажырскіх зносін з’яўляецца выключна палітычна матываваным крокам… Беларусь будзе вымушаная жорстка адрэагаваць на гэтыя вельмі несяброўскія дзеянні Вільні з улікам інтарэсаў сваіх грамадзян і, наколькі гэта магчыма, жыхароў суседніх краін. Зноў заклікаем літоўскі бок адмовіцца ад практыкі дэзінфармацыі ўласнага насельніцтва, парушэння правоў на свабоду перамяшчэння і гандлю ва ўгоду сваім палітычным амбіцыям”, – гаворыцца ў заяве беларускага МЗС.
Нагадаем, урад Літвы прыняў рашэнне закрыць яшчэ два пункты пропуску з прычын бяспекі. Таксама ўводзяцца іншыя памежныя абмежаванні.