Беларусь і Аман рыхтуюцца адкрыць прамы рэйс, магчыма, ужо ў лютым 2025 года. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў, перадае БЕЛТА.

«Будзе магчымасць для нашых турыстаў, якія плануюць наведаць Аман, да 14 дзён прыехаць сюды без візы. У аэрапорце проста будзе бясплатна ставіцца штамп», — сказаў Рыжанкоў. Паводле яго, таксама ёсць планы па адкрыцці прамога рэйса з Беларусі ў Аман. «Практычна засталіся толькі тэхнічныя моманты, усе ўзгадненні прайшлі ўжо», — дадаў Рыжанкоў.
Нагадаем, у гэтыя дні праходзіць рабочы візіт беларускай дэлегацыі на чале з Аляксандрам Лукашэнкам у Аман.






