BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусь і Егіпет плануюць павялічыць колькасць прамых авіярэйсаў паміж краінамі

Магчымасць павялічыць колькасць прамых авіярэйсаў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік абмяркоўваў са сваім егіпецкім калегам Самехам Шукры падчас візіту ва Уганду.

Фота: tourweek.ru

Бакі адзначылі, што ў большай колькасці авіярэйсаў зацікаўлены грамадзяне і бізнесмены абедзвюх краін. “Дасягнута разуменне, што ўсе дэталі будуць абмяркоўваць авіяцыйныя ўлады Беларусі і Егіпта, на падставе іх меркавання будуць прымацца далейшыя рашэнні”, – паведамляе МЗС Беларусі.

На сустрэчы таксама абмяркоўваліся перспектывы развіцця зборачных вытворчасцей беларускай тэхнікі на егіпецкім рынку, далейшае ўзаемадзеянне, у тым ліку на пляцоўках розных міжнародных арганізацый.

Беларускае Радыё Рацыя