BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусь і Лаос адмяняюць візы

Фота: mfa.gov.by


Беларусь і Лаос адмяняюць візы для ўладальнікаў нацыянальных пашпартоў.

Адпаведнае міжурадавае пагадненне было падпісанае падчас візіту міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова ў Лаос, паведамілі ў Міністэрстве замежных справаў Беларусі.

17 ліпеня, у першы дзень візіту, Максім Рыжанкоў правёў перамовы з міністрам замежных спраў Лаосу. Цэнтральнай падзеяй сустрэчы стала падпісанне міжурадавага пагаднення аб адмене віз для ўладальнікаў нацыянальных пашпартоў. Калі і на якіх умовах запрацуе бязвізавы рэжым, не паведамляецца.