BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусь і Сейшэлы падпісалі пагадненне аб авіязносінах

Беларусь і Сейшэлы ў Куала-Лумпур (Малайзія) падпісалі пагадненне аб паветраных зносінах. Пра гэта паведамляецца ў афіцыйным Telegram-канале Мінтранса краіны.

“Подпісы пад дакументам паставілі дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Мінтранса Беларусі Ігар Голуб і міністр транспарту Рэспублікі Сейшэльскія Выспы Энтані Дзяжак“, – гаворыцца ў паведамленні.

Пагадненне накіравана на рэгуляванне аператыўных і тэхнічных аспектаў у галіне паветранага транспарту і з’яўляецца прававой асновай для арганізацыі палётаў, што ў далейшым дасць магчымасць авіяперавозчыкам выконваць пасажырскія і грузавыя рэйсы паміж аэрапортамі дзвюх краін.

У Мінтрансе спадзяюцца, што рэалізацыя дакумента будзе садзейнічаць умацаванню турыстычных, эканамічных і камерцыйных сувязей паміж Беларуссю і Сейшэльскімі Выспамі.