BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусь істотна пашырыла свой “бязвіз”

Бязвізавы парадак уезду ў Беларусь для грамадзян Польшчы, Літвы, Латвіі (а таксама асоб, якія маюць статус неграмадзяніна Латвіі), які дзейнічае з 2022 году, цяпер распаўсюджваецца на грамадзян яшчэ 35 краін Еўропы, паведамілі ў Памежным камітэце Беларусі.

Скарыстаць права бязвізавага ўезду ў Беларусь можна будзе неабмежаваную колькасць разоў на працягу ўсяго перыяду дзеяння да 31 снежня 2024 году ўключна. Колькасць дзён знаходжання ў Беларусі па бязвізе не павінна перавышаць 90 дзён у каляндарным годзе.

Тэрмін часовага знаходжання на тэрыторыі Беларусі для гэтых грамадзян складае не больш за 30 дзён з дня ўезду. Бязвізавы рэжым не будзе распаўсюджвацца на ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў, заявіў міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў.