BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусь мае намер наладзіць паветраныя зносіны з Саудаўскай Аравіяй

Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект пагаднення з Саудаўскай Аравіяй аб паветраных зносінах, піша sputnik.by.

Фота: Adomas Daunoravicius / Shutterstock.com

Чакаецца, што Менск і Эр-Рыяд у бліжэйшы час вызначаць умовы выканання рэйсаў. Размова ідзе як пра грузавыя і паштовыя перавозкі, так і пасажырскія.

Весці далейшыя перамовы будзе Мінтранс. Авіяцыйныя ўлады Беларусі і Саудаўскай Аравіі правялі кансультацыі наконт магчымага запуску паветраных зносін паміж краінамі ў траўні бягучага года.

Раней Беларусь ратыфікавала пагадненне аб паветраных зносінах з Аманам. Таксама ўхваленыя праекты пагадненняў аб паветраных зносінах з Венесуэлай і Сейшэльскімі астравамі.