BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусь павысіла страхавыя ўзносы для аўтамабіляў з іншых краін

Савет міністраў пастановай нумар 17 ад 11 студзеня вызначыў памер страхавых унёскаў для страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў аўтамабіляў, зарэгістраваных за межамі Беларусі. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступіць у сілу праз месяц пасля апублікавання.

Памеры страхавых унёскаў усталяваны на тэрміны ад 15 дзён да 1 года.

Яны складаюць: для легкавых аўтамабіляў, уключаючы мікрааўтобусы да 8 месцаў – ад 25 да 274 еўра, Памеры страхавых унёскаў вызначаны для дамоў памежнага і ўнутранага страхавання і будуць прымяняцца адносна транспартных сродкаў, зарэгістраваных у дзяржавах, з якімі ў Беларускага бюро па транспартным страхаванні не заключаны пагадненні для супрацоўніцтва.

Нагадаем, летась быў спынены ўдзел Беларусі і Расеі ў міжнароднай сістэме страхавання “Зялёная карта”.