BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусам у Варшаве стала цяжэй атрымаць даведку на вяртанне

Амбасада Беларусі ў Варшаве цяпер прымае грамадзян, якія хочуць атрымаць пасведчанне на вяртанне, толькі паводле папярэдняга запісу. Вынятак зрабілі для тых суайчыннікаў, якія перабываюць у Польшчы з кароткатэрміновым візітам і згубілі свой пашпарт ці ён моцна пашкоджаны і ўжо непрыдатны для выкарыстання.

Адпаведную абвестку заўважыла ў амбасадзе спецыялістка па рэлакацыі Кацярына Чахоўская. Пасведчанне на вяртанне выдаецца на тэрмін да шасці месяцаў. З гэтым дакументам можна аднаразова перасячы польска-беларускую мяжу без нацыянальнага пашпарта. Гэта дакумент з фатаздымкам, які пацвярджае асобу, таму яго прымаюць і польскія дзяржаўныя органы — прыкладам, пры выдачы дакументаў дзіцяці, народжанаму ў Польшчы. З гэтай прычыны даведку на вяртанне нярэдка бяруць і тыя беларусы, якія хочуць легалізаваць сваё знаходжанне ў Польшчы.