BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусаў пакуль не будуць дэпартаваць са Швецыі

Беларусаў пакуль не будуць дэпартаваць са Швецыі. Рашэнні, якія ўжо былі вынесеныя, прыпыненыя.

Швецыя вельмі неахвотна дае міжнародную абарону беларусам, і пасля адмовы пастанаўляе пакінуць краіну. На час праверкі прыпынена дзеянне ўжо прынятых рашэнняў пра дэпартацыю.

Як паведамлялася раней, скандал пачаўся пасля таго, як Швецыя адмовіла ў атрыманні прытулку беларусу і яго маці, якім на радзіме пагражаў палітычны пераслед. Мужчыну экстрадавалі ў Беларусь праз мяжу з Літвой. Адразу на мяжы яго затрымалі.

Пасля гэтага ў Швецыі пачалося ўнутранае расследаванне, а міграцыйнае агенцтва паабяцала перагледзець справы аб прытулку для грамадзян Беларусі.