Грамадзян Беларусі вызваляць ад здачы біяметрыі пры ўездзе ў Расею – гэта вынікае з праекта пастановы расейскага ўрада, апублікаванага на партале праектаў нарматыўных прававых актаў РФ.

Эксперымент па здачы біяметрыі замежнікамі і асобамі без грамадзянства пры ўездзе ў краіну, плануюць правесці ў два этапы. Пілотны праект з 1 снежня прапанавала ўкараніць Мінлічбы.
У праекце пастановы агаворваецца, што новая працэдура не закране грамадзян Беларусі.