Беларуская чыгунка прапанавала Літве, Латвіі і Польшчы аднавіць пасажырскія зносіны, спыненыя 5 гадоў таму. Прапанова прагучала падчас пасяджэння Канферэнцыі генеральных дырэктараў чыгунак Арганізацыі супрацоўніцтва чыгунак. Беларускую дэлегацыю ўзначальваў першы намеснік начальніка БЧ Аляксандр Харашэвіч.

Фота: J. Stacevičius / LRT
Суседзі Беларусі — Літва, Латвія, Польшча, Украіна — прыпынілі міжнародныя пасажырскія чыгуначныя зносіны з Беларуссю ў сакавіку 2020 года, з пачаткам пандэміі каранавірусу, але і па заканчэнні пандэміі перавозкі не сталі аднаўляць. Сярод іншага польскі ўрад матываваў гэта тым, што Беларусь будзе выкарыстоўваць чыгуначныя зносіны для міграцыйнага ціску на Польшчу.