BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларуская карчма “1863” у Вільні мае намер пашырацца

Беларуская карчма “1863” у Вільні мае намер пашырацца. Пасля леташняга крызісу, калі ўстанова апынулася на мяжы закрыцця, уладальнікі навучыліся балансаваць і цяпер шукаюць інвестараў.

Пра гэта распавёў адзін з гаспадароў карчмы, актор Ілья Ясінскі:

– Калі мы знойдзем першы ўзнёсак, тады нам хутчэй за ўсё дадуць крэдыт, каб пашырыцца. Мы зразумелі, што і як трэба рабіць для таго, каб гэтая справа больш-менш прыносіла прыбытак. Таму што напачатку было шмат траблаў з фінансавымі гісторымі. І вось, здаецца, мы толькі-толькі гэтым летам пачалі крышачку выграбаць. І вось на гэтай хвалі натхнення мы ўжо думаем пра большае.

Карчма „1863” прымае наведнікаў ужо амаль 3 гады на вуліцы Bokšto 2 у Вільні.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя, фота Кацярыны Зюзюк