У нядзелю, 31 жніўня, беларусаў Беластока клічуць на экскурсію па “крымінальным горадзе”. Збор ля Вадапойкі (Młynowa 4) а 11.30.

У 1930-х Беласток быў шалёна небяспечным горадам! На вуліцы маглі не толькі абрабаваць, але й збіць ці застрэліць.
Прамыслоўцы і багацейшыя баяліся зламаных вокнаў, банкіры — фальшывых аблігацый. А асартымент прапаноў цесных манікюрных салончыкаў часам быў моцна шырэйшы, чым заяўлялася афіцыяльна.
Даведаецеся пра:
- перыяд 1920-1930 гг.
- спецыялізацыі злачынцаў
- прастытуцыю
- бандыцкія банды і аўтарытэтаў
- фальшывыя грошы
- закон і правасуддзе.
Працягласць — 1,5-2 гадзіны.
Данаты вітаюцца. Рэгістрацыі не патрэбна — проста прыходзьце.
Арганізатары





