BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускамоўная экскурсія ў Супрасль з Беластоку

У нядзелю, 11 траўня, беларусаў Беластока запрашаем выбрацца ў вандроўку ў мястэчка Супрасль.

Горад, які актыўна развіваецца як турыстычны цэнтр, з’яўляецца асяродкам праваслаўнай культуры і захоўвае нямала помнікаў гісторыі.

Падчас экскурсіі даведаецеся:

  •  Як і дзякуючы каму (і чаму) узнікла мястэчка
  •  Праваслаўны манастыр і яго гісторыя 
  • Як на горад паўплывалі сем’і буйных прамыслоўцаў з Лодзі
  • Кнігадрукаванне і музыку
  • Рэлігійнае спалучэнне некалькіх канфесій

…і рознае-рознае іншае. Адрабіна гісторыі і шмат прыгажосці — вулачкі, возера і парк.

З Беластока да Супрасля рэгулярна ходзяць аўтобусы. Каб паспець на экскурсію лепш выязджаць на 12:00 з аўтавакзала (расклад па іншых прыпынках можна знайсці на сайце PKS Nova, кошт квітка — 6 злотых).

Сустракаюцца каля брамы да манастыра ў Супраслі а 12:35-12:45. Экскурсія разлічана на 1,5 гадзіны. Калі будуць ахвотныя, можна пайсці разам у музей друку ці захапіць пледы і адпачыць ля возера.

Удзел — данаты. Рэгіструйцеся па спасылцы.

Арганізатары