Згодна з рэйтынгам VisaGuide Passport Index 2024, беларускі пашпарт аказаўся найслабейшым з еўрапейскіх пашпартоў.
Беларускі пашпарт заняў у рэйтынгу 109 месца, што па суседстве з Фіджы і Гаянай — адпаведна 108 і 110 месцы. Грамадзяне Беларусі могуць наведваць без візы 45 краін, у 114 краінах віза патрэбная. Ёсць 35 краін, дзе ўладальнікі беларускага пашпарту мусяць атрымаць візу па прыбыцці, і 30, дзе беларусы павінны мець электронную візу. У выпадку з яшчэ дзвюма краінамі беларускім грамадзянам трэба атрымаць электронны дазвол на падарожжа — такі дакумент не лічыцца роўным візе, бо каб яго атрымаць, патрэбна толькі аформіць невялікую анлайн-заяўку.