BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускія мытнікі пачынаюць пільна правяраць грузы з Расеі

У бліжэйшы час у пунктах пропуску на мяжы з Расеяй плануюць размясціць сканэры для праверкі грузаў, якія перасякаюць мяжу, заявіў у эфіры дзяржаўнага тэлеканала «Беларусь 1» старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі. Паводле яго, беларускія мытнікі робяць «вялікія намаганні» для выяўлення кантрабанды, якую спрабуюць незаконна ўвезці ў Беларусь.

«Апошнія паўтара года мы ажыццяўляем сканаванне ўсіх пасылак, якія паступаюць у Беларусь не толькі з трэціх краін, але ў тым ліку і з ЕАЭС, калі яны ідуць ад юрыдычных асоб да нашых грамадзян. І выяўляем значную колькасць прадметаў, забароненых або абмежаваных да ўвозу. Гэта і зброя, і боепрыпасы, і квадракоптары, і наркотыкі, псіхатропы», — распавёў  Арлоўскі.

Беларуская Радыё Рацыя